Парламенцкая асамблея Савета Еўропы
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | парламенцкая асамблея[d] |
Афіцыйныя мовы | англійская і французская |
Кіраўнік | Ρουσόπουλος, Θεόδωρος[d][1] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 5 мая 1949 |
pace.coe.int/en/ (англ.) pace.coe.int/fr/ (фр.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парла́менцкая асамбле́я Са́вета Еўро́пы, ПАСЕ (англ.: Parliamentary Assembly of the Council of Europe, PACE) — адзін з двух галоўных статутных органаў Савета Еўропы; кансультатыўны орган, які складаецца з прадстаўнікоў парламентаў усіх дзяржаў-членаў. ПАСЕ з’яўляецца найстарэйшым у Еўропе органам міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Членаў ПАСЕ прызначаюць парламенты дзяржаў-членаў. Пяць найбольшых дзяржаў прадстаўленыя ў ПАСЕ 18 членамі, мінімальнае прадстаўніцтва — 2 члена ад дзяржавы. Нацыянальная дэлегацыя мусіць уключаць прадстаўнікоў усіх палітычных партый, прадстаўленых у парламенце, і адпавядаць патрабаванням збалансаванага прадстаўніцтва мужчын і жанчын. Агулам у ПАСЕ ўваходзяць 318 членаў і 318 «намеснікаў».
У пасяджэннях прымаюць удзел таксама 18 наглядальнікаў — ад парламентаў Канады, Мексікі і Ізраіля. Аналагічныя правы маюць два прадстаўнікі турэцкай супольнасці Кіпра, аднак фармальна яны ўваходзяць у склад дэлегацыі Рэспублікі Кіпр. Парламент Беларусі ў студзені 1997 года часова пазбаўлены статусу «спецыяльна запрошанага» і яго члены на сесіях не прысутнічаюць[2].
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Асамблея прымае рэзалюцыі і рэкамендацыі на аснове дакладаў, якія падтрыхтоўваюцца дэпутатамі. Сярод важных паўнамоцтваў Асамблеі — выбары Генеральнага сакратара Савета Еўропы і яго намесніка, суддзяў Еўрапейскага суда па правах чалавека, прыняцце высноў па кандыдатурах новых дзяржаў-членаў, маніторынг выканання імя абавязкаў, узятых на сябе падчас уступлення. ПАСЕ прымае заключэнні на праекты ўсіх міжнародных канвенцый, якія распрацоўваюцца ў Савеце Еўропы. Апроч таго, сесіі Асамблеі традыцыйна становяцца форумамі для абмеркавання актуальных праблем еўрапейскай палітыкі, на іх рэгулярна запрашаюцца кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.
Камітэт міністраў Савета Еўропы падае справаздачу аб сваёй дзейнасці на кожнай сесіі Асамблеі. КМСЕ таксама абавязаны даваць афіцыйныя адказы на рэкамендацыі ПАСЕ.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Асамблею ўзначальвае кіраўнік (на дадзены момант — Марыя Пейчынавіч-Бурыч (Харватыя)), які абіраецца фармальна на адзін год. На практыцы пасада кіраўніка пераходзіць у парадку ратацыі ад адной палітычнай групы (фракцыі) да іншай кожныя 5 гадоў. Асамблея абірае таксама намеснікаў кіраўніка, у цяперашні час іх колькасць складае 20.
Як і ў нацыянальных парламентах і Еўрапарламенце, у ПАСЕ працуюць фракцыі, сфарміраваныя паводле палітычнай арыентацыі і іх членаў — гэтак званыя «палітычныя групы». Такіх груп існуе 5: Сацыялістычная група, Еўрапейская народная партыя, Альянс лібералаў і дэмакратаў, Група еўрапейскіх дэмакратаў і Аб’яднаныя еўрапейскія левыя.
Таксама падобна да нацыянальных парламентаў у ПАСЕ працуюць камісіі паводле кірункаў дзейнасці. Найбольш значныя з іх — Камісія па палітычных пытаннях, Камісія па прававых пытаннях і правах чалавека, Камісія па выкананні дзяржавамі сваіх абавязкаў.
Кіраўнік ПАСЕ, яго намеснікі, кіраўнікі палітычных груп і камісій складаюць Бюро Асамблеі. Яно кіруе працай Асамблеі шляхам падрыхтоўкі парадку дзённага сесій і вызначэння пытанняў, якія заслугоўваюць распрацоўкі дакладаў.
З 2020 года кіраўнік ПАСЕ — дэпутат парламента Бельгіі Рык Дамс[3].
Арганізацыя працы
[правіць | правіць зыходнік]Пленарныя сесіі Асамблеі праходзяць чатыры разы на год і трываюць па адным тыдні кожная. Акрамя гэтага, двойчы на год праходзяць сесіі «Пастаяннай камісіі», або «міні-сесіі», у якіх прымаюць удзел члены Бюро і кіраўнікі нацыянальных дэлегацый. Пастаянная камісія мае права прымаць рэзалюцыі і рэкамендацыі па даручэнні Асамблеі. Пленарныя сесіі праходзяць у штаб-кватэры Савета Еўропы ў Страсбуры, сесіі Пастаяннай камісіі — як правіла, у іншых краінах па іх запрашэнні.
Камісіі ПАСЕ праводзяць пасяджэнні некалькі разоў на год. Як правіла, яны праходзяць у Парыжы ці ў адной з краін-членаў па іх запрашэнні.
Падрыхтоўка рэзалюцый і рэкамендацый адбываецца наступным чынам. Кожны член ПАСЕ, сабраўшы неабходную колькасць подпісаў іншых членаў, мае права падаць прапанову аб распрацоўцы дакладу (motion). Калі Бюро Асамблеі пагаджаецца з тым, што такі даклад необходны, яно даручае яго распрацоўку адной ці некалькім камісіям. Камісія прызначае дакладчыка, які на працягу 1-2 гадоў падрыхтоўвае даклад, рэгулярна дакладваючы камісіі аб ходзе работы. У межах падрыхтоўкі дакладу дэпутат можа здзяйсняць шэраг азнаёмляльных паездак, арганізоўваць слуханні. Канчатковая версія дакладу разам з праектам рэзалюцыі і / ці рэкамендацыі прымаецца адпаведнай камісіяй, пасля чаго выносіцца на пленарную сесію ПАСЕ ці на сесію Пастаяннай камісіі. Падчас сесіі дапускаецца паданне пісьмовых паправак да праектаў рэзалюцыі і / ці рэкамендацыі, па кожнай з якіх праводзіцца галасаванне спачатку ў адказнай камісіі з тым, каб вызначыць яе пазіцыю. На пленарным пасяджэнні дакладчык прадстаўляе свой даклад, пасля чаго праводзяцца дэбаты (з загадзя падтрыхтаванага спісу выступаючых) і галасаванне па ўсіх запрапанаваных папраўках і па рэзалюцыі і / ці рэкамендацыі ў цэлым. Для прыняцця рэзалюцыі неабходная простая большасць галасоў, рэкамендацыя патрабуе большасці ў дзве траціны. Улічваюцца толькі галасы членаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Асабліва актуальныя пытанні могуць быць пастаўленыя ў парадак дзённы ў межах «тэрміновых дэбатаў». Як правіла, на кожнай сесіі праводзяцца такія дэбаты на 1-2 тэмы. Па яе выніках таксама прымаюцца рэзалюцыі і/ці рэкамендацыі. Існуе таксама фармат «дэбатаў па бягучых пытаннях» — аналаг «тэрміновых дэбатаў», але без прыняцця дакументаў.
На сесіях рэгулярна выступаюць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, іншыя спецыяльна запрошаныя госці. Як правіла, за гэтымі выступамі следуюць адказы на пытанні дэпутатаў, што робіць такі выступ свайго роду справаздачай таго ці іншага нацыянальнага лідара перад Асамблеяй.
Нацыянальныя квоты і прадстаўніцтва краін
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальныя квоты ў арганізацыі (станам на 2019 год) размеркаваны наступным чынам[4]:
- Брытанія, Італія, РФ, Германія, Францыя — 18
- Іспанія, Польшча, Турцыя, Украіна — 12
- Румынія — 10
- Бельгія, Грэцыя, Нідэрланды, Партугалія, Сербія, Венгрыя, Чэхія — 7
- Аўстрыя, Азербайджан, Балгарыя, Швецыя, Швейцарыя — 6
- Боснія і Герцагавіна, Грузія, Данія, Малдова, Нарвегія, Славакія, Фінляндыя, Харватыя — 5
- Албанія, Арменія, Ірландыя, Літва — 4
- Эстонія, Ісландыя, Кіпр, Латвія, Люксембург, Мальта, Паўночная Македонія, Чарнагорыя — 3
- Андора, Ліхтэнштэйн, Сан-Марына, Манака — 2
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://www.ertnews.gr/eidiseis/diethni/koinovouleytiki-syneleysi-symvouliou-tis-eyropis-sygxaritiria-ston-theodoro-rousopoulo-gia-tin-eklogi-tou/
- ↑ Савет Еўропы(недаступная спасылка). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
- ↑ Стало відомо, хто наступним очолить ПАРЄ, 24 канал (укр.)
- ↑ Parlementaire Vergadering van de Raad van Europa (гал.)
Література
[правіць | правіць зыходнік]- І. Мінгазутдінов. Парламентська асамблея Ради Європи // Політична енциклопедія. Редкол.: Ю. Левенець (голова), Ю. Шаповал (заст. голови) та ін. — К.: Парламентське видавництво, 2011. — с.539 ISBN 978-966-611-818-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Парламентська асамблея Ради Європи // Юрыдычная энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэд. кал. Ю. С. Шамшучэнка (адк. рэд.) [і ін.]. — К. : Украінская энцыклапедыя імя М. П. Бажана, 1998—2004. — ISBN 966-749-200-1.
- Афіцыйная старонка ПАСЕ
- Рекомендація ПАРЄ № 190 (1995) щодо вступу України до Ради Європи (укр.)
- Довідкова інформація про діяльність ПАРЄ на сайті Верховної Ради України (укр.)
- Путіну треба ставити чіткі умови, інакше він розколе Європу — Ребекка Гармс (укр.)
- Russia Readmitted To PACE — Crimea Thrown To The Wolves Архівавана 3 ліпеня 2019. (англ.)
- De retour dans l’Assemblée parlementaire du Conseil de l’Europe, Moscou ne cède rien (фр.)
- Rusiji vraćeno pravo glasa u Vijeću Europe Архівавана 11 кастрычніка 2021.
- Ukraina bojkottar Europarådet i protest